Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · Раней

Жывём учора

Жывём учора, а не зараз, Спадзеючыся нешта змяніць. Дапоўніўшы сабою шэрасць мас, Мы ўсіх імкнёмся павучыць. Забыўшы крыўды, што былі, Ступі наперад, як у першы раз. Адчуй эмоцый выбух у грудзях. Пачні нанова свой расказ. Ты апішы ўсё, што вакол, — Прыроды фарбы, спевы птушак. Не замыкай заганнае кола З вечна незадаволеных твараў. Наадварот — разарві хутчэй! Напоўні чашу навізной. Атрымаеш ключ ад усіх дзвярэй — Не трэба біцца галавой. Прыдумай, як прабіць пралом, Карабель жоўці затапіць. Знайшоўшы свядомасці рубеж, Пачаць на поўную моц жыць. Як калабок ад бабы з дзедам, Крочы наперад і не бойся. І памятай — ты не адзін. З табою армія сяброў.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску