Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2021

Ува мне памалу памірала малое дзіця

Ува мне памалу памірала малое дзіця. І нейкі Пан там пачаў распараджацца. Апошнім часам ён паводзіць сябе кепска, І ўсё часцей я гуляю сам-насам. Звычкі і правілы новыя Уводзіць увесь час, мне ўжо даволі іх. Старыя гульні? Ды ты што, нават не гавары! І ўсё радзей ён прыходзіць адзін. Яна мілая, з ёй мне не сумна, З ёй я гатовы ісці крок за крокам. Яна ў ім вулкан пачуццяў розных будзіць. Мяне паліць агнём ледзяны позірк. Ён вечна хоча ад мяне і патрабуе, Каб я хутчэй пасталеў і сур'ёзным быў. Тлумачыць мне, што сіла і адвага Не раз дапамогуць і прыкрыюць тыл. Часам я не магу з ім дамовіцца, І з той, што з намі жыве, часам бяда. Гуляю сам, пакуль не пачну іх маліць, А ў той, што з намі, ужо з'яўляецца жанчына.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-польску