Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2021

Ты ёсць ці толькі бываеш

Ты ёсць ці толькі бываеш? Кажаш проста ці хаваеш? Прама ідзеш ці з паваротам? Расслаблены — ці ўвесь пад гнётам? Дзікі лес ці парк дагледжаны? Ставок ці акіяны бязмежныя? Залезці на дрэва ці на гару? Аўтобус — ці класную тачку бяру? Незалежнасць ці няволя? Выйсці «на двор» ці «на поле»? Бульбу есці ці картоплі? Колу піць — ці сокаў кроплі? Твар падстаўляеш ці хаваеш? Нападаеш ці адбіваешся? Моцны духам ці «не магу»? Сам — ці молішся Богу? Дурэеш ці гуляеш? Завешся ці мянушку маеш? Звяркоў трымаеш ці любіш? Кахаеш — ці толькі чубішся? Шчырасць ці камбінаванне? Асуджэнне ці прызнанне? Блазан ці Казімір Вялікі? Гара з лёду ці сасулькі? Жвавы рух ці манатонны? Унікум — ці клон шаблонны? Бачыш ці ўсё яшчэ сляпы? У зграі ваўкоў ці грыфаў ты? Шукаеш крайніх ці прымаеш? Б'еш у лоб ці маскіруеш? Збоку стаіш ці трымаешся купы? Заебіста ці ў дупе? Безліч планаў ці летуценні? Свой хлапец ці без сумлення? Хочаш моцна — ці няма ахвоты? Вызначыся ўрэшце — хто ты?
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-польску