Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2021

Ува мне ўсё больш памірае маленькае дзіця

Ува мне ўсё больш памірае маленькае дзіця. Лаецца, капрызіць, часта чуецца яго крык. Яму ўвесь час страшна — ад пялёнак, ад пачатку жыцця. Асабліва з тых часоў, як пасяліўся там мужык. Свае законы, правілы, звычкі і парадкі Ён з пачуццём, з розумам, без спеху стаў уводзіць. Усё радзей яму хочацца гуляць у хованкі. Усё часцей стаў з сабою кагосьці прыводзіць... Я з ёй сябрую, не думайце, я ёю не надыхаюся! Яна за гэты час замяніла ўсіх маіх сяброў. Але на сабе я з дня ў дзень часцей заўважаю Мужчынскі, пранізлівы, неўхвальны позірк з-пад броў. Ён ад мяне ўвесь час чагосьці бясконца хоча. І патрабуе, каб нарэшце і я сур'ёзнейшы стаў. І ціскае бясконца, няма ўжо ні сілы, ні моцы. У адказ яму бурчу, маўляў, я ж яшчэ малы! Раву, скуголю, псіхую, абураюся, плачу! А ён усё ўхмыляецца, з добрай усмешкай на мяне глядзіць. І, як у той казцы са сваёй старою дзед, іначай Не можа — гне сваё, але мякка, каб не пакрыўдзіць. Але часам з ім не дамовіцца ўвогуле. І з той, што з намі пасялілася, таксама не ідзе. Усё часцей у пакоі з цацкамі пагуляць просяцца. І ў той, што з намі пасялілася, жанчына расце...
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску