Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2023

Усяму свой час

Аддаць усяму свой час Ды ўчас, і растварыцца. Пакінуць непатрэбны цяжар І кожным глытком нацешыцца Бутэлькі нейкага года З вечных нябесных запасаў. Мужчынскага ці жаночага роду Любой існай расы. Магчыма, МЫ ЎСЕ — гэта думкі У мазгах вясёлых багоў. І ў кожнай — вялікага сэнсу Да дзвюх бясконцасцяў шмат. З думак плятуцца ўзоры, У якіх спяшаемся ўвасобіцца. Матэрыя створана позіркам Тых, хто недзе там весяліцца.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску