Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2025

У вачах

У вачах змардаваных, са стомай у мышцах, намотаных на худыя, з чорным воласам, рукі. Як туалетная папера на круглай штуцы. Пальцы спрытныя, як абцугі, жвава адабралі таблетку ў пачкі з нейкай дзіўнай назвай. Ён стаіць — як скульптура. Моўчкі глядзіць у шкло, анямеўшы, як па асфальце цячэ таўкатня з цёмных адзенняў і шапак, мужчынскіх твараў, з папяросамі набок. Ад прыхіленага ілба расце плямка. Коткі снуюць побач. Абедзве труцца аб ногі, хвастатыя бестыі, не разумеючы — чаго ён, быццам статуя… Як не сорамна яму — і не глядзіць нават! Дождж на вокны сваіх дзетак мажа. Ён стаіць, не зварухнецца, як на паляванні, не даючы шанцу ванітам, што падкрадваюцца. Злосць і безвыходнасць — у адной шклянцы. Боль, аголены, як бялізна ў канкане, скача туды-сюды, уздрыгваючы ножкамі, і раз-пораз адцягваецца коткамі. Вочы застылі, блішчаць, як у лялькі, без эмоцый, без нават слабага «ого». Нарастальны пульс на патыліцы патух, як розум на нейкай бутэльцы. Нарэшце прайшло. Дапамагае лякарства ад хранічнага арганізма каварства. Ён усё гэтак жа стаіць — у хваробы ў няволі, баючыся выдаць сябе праклятаму галаўному болю.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску