Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2024

У дарогу

У красе ілюзорнай рэальнасці Мы ўсё далей і далей ад ісціны. Паміж сценамі той жа самай крайнасці. Іх прабіць толькі мудрымі думкамі. Дзе іх узяць? У цемры тэлевізара? У яго цалях экрана вялізнага… Хто ў аптэку з рэцэптам да правізара, Хтосьці ў пошуках месца ўтульнага Сузірае свой свет у бестурботнасці, Хаваючы позірк ад вонкавага хаосу. Нам боскай хочацца пяшчотнасці І менш смярдзючага пафасу. Зайграйце, дажджы-барабаншчыкі, Па нацягнутых нервах вадзіцаю. Каб пакінулі думкі-ашуканцы, Што розум труцяць небыліцамі. Штодзённыя пачуцці звыклыя І пажаданні, што ідуць услед, Бясконцыя і непрыстойныя — Мне не ўмоч чуць вашы енкі! Кіламетры сцежак нетаптаныя… А я тут, ля роднага парога. Усе сумневы, як шарыкі, лопнулі — І зноў выпраўляцца ў дарогу…
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску