Вершы з табурэткі · 2024
Калі словы становяцца матам
Калі словы становяцца матам, вочы мокрымі, а ногі ватнымі.
Калі хлусня становіцца фактамі, брацтвы — сектамі, а думкі — тэрактамі.
Людзі дзеляцца кастамі, пачуццямі прэснымі, крыкамі частымі.
Чыстымі квінтамі, рэзкімі секундамі і гукамі брыдкімі.
Пустымі тэкстамі, любымі сродкамі і багацця спакусамі.
Без належнага такту, чужымі літарамі абзаводзімся кантактамі.
Часовымі саюзамі, вечнымі войнамі, пактамі аб ненападзе.
Незлічонымі ахвярамі, патрыятычна настроенымі плакатамі.
Праўдамі і няпраўдамі, забытымі афіцэрамі і салдатамі.
Снарадамі, што рвуцца, медалямі і ўзнагародамі.
Градам куль, потым — спустошанымі позіркамі.
Закусваем абедамі, запіваем вінамі і закопваем рыдлёўкамі.
Меркаваннямі расколатымі, настроямі незразумелымі.
Марамі нязбытнымі, гарызонтамі неабсяжнымі.
Перакатамі, пералатаныя, ледзь дыхаюць стомленыя клапаны.
Душы падданых занадта ўжо прагнутыя пад нямытымі лапамі сабратаў.
Тарантынаўскімі світанкамі і набокаўскімі захадамі,
Гагарынскімі палётамі, касмічнымі ракетамі,
Цютчава грому маладога раскатамі.
У страху перад хуткімі кармамі, пустымі чакрамі, нясмачнымі кармамі, спрэчнымі нормамі, накрытымі хлебам чаркамі,
жаночымі чарамі, біблейскімі карамі, перапоўненымі барамі,
турэмнымі нарамі, лёсу ўдарамі, чырвонымі загарамі, і тым, што засталося за кадрам. Баімся да чарцей быць старымі. Рухацца з выключанымі фарамі. Ці Кларай з караламі, грашыма — няважна, вялікімі ці малымі.
Ашалелымі, пасівелымі, адзінокімі і няправымі.
Баімся быць… баімся не стаць… баімся… на кожным кроку. Баімся верыць ці не верыць… Баімся да ісціны дакрануцца і больш ніколі не прачнуцца.
Арыгінал · RU
Когда слова становятся матными
Когда слова становятся матными, глаза мокрыми, а ноги ватными.
Когда враньё становится фактами, братства - сектами, а мысли - терактами.
Люди делятся кастами, чувствами пресными, криками частыми.
Чистыми квинтами, резкими секундами и звуками безобразными.
Пустыми текстами, любыми средствами и богатства соблазнами.
Без должного такта, чужими буквами обзаводимся контактами.
Временными союзами, вечными войнами, о ненападении пактами.
Бесчисленными жертвами, патриотически настроенными плакатами.
Правдами и неправдами, забытыми офицерами и солдатами.
Разрывающимися снарядами, медалями и наградами.
Пулей градами, после - опустошёнными взглядами.
Закусываем обедами, запиваем винами и закапываем лопатами.
Мнениями расколотыми, настроениями непонятными.
Мечтами несбыточными, горизонтами необъятными.
Перекатами, перелатаны, дышат на ладан уставшие клапаны.
Души подданных слишком уж прогнуты под собратьев немытыми лапами.
Тарантиновскими рассветами и набоковскими закатами,
Гагариновскими полётами, космическими ракетами,
Тютчева грома младого раскатами.
В страхе перед быстрыми кармами, пустыми чакрами, невкусными кормами, спорными нормами, накрытыми хлебом чарками,
женскими чарами, библейскими карами, переполненными барами,
тюремными нарами, судьбы ударами, красными загарами, и того, что за осталось за кадрами. Боимся до бесов быть старыми. Двигаться с выключенными фарами. Или Кларой с кораллами, деньгами - не важно большими или малыми.
Оголтелыми, поседелыми, одинокими и неправыми.
Боимся быть… боимся не стать… боимся… на каждом шагу. Боимся верить или не верить… Боимся к истине прикоснуться и больше никогда не проснуться.