Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2024

Ты жывеш цяпер там, дзе абняць дадзена толькі снамі

Ты жывеш цяпер там, дзе абняць дадзена толькі снамі... Я да цябе забягу незнарок — успомніць, што было не з намі. Ты тады распакуй сервіз з фарфору ці фаянсу. І пласцінку на патэфоне запалі, каб сагрэцца рамансам. Я прыйду вельмі ціха, употай, як месяц сярод ночы. Я прыйду, толькі чакай, не закрывай ад стомы вочы. Усе светы ў гэты міг раптам сыдуцца для нашай сустрэчы. Я баюся не заспець і шукаць цябе цэлую вечнасць. Нічога. Ты чакала. Вось і я пачакаю. Мне не цяжка. Там, дзе ты пражываеш, я госць. І спадзяюся на радасць. Не пускае адно да аднаго сагрэцца. Працівіцца сон. Бачу. Вось ты сядзіш. Але праход быццам бы забаронены. Я жыву цяпер там, дзе і ты, па суседству. Лепш так, гэта толькі пакуль я не выдумаў сродак, каб па тоненькай нітачцы святла прабрацца ўпоцемках І абняць цябе моцна. І так, няхай хоць бы ў снах.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску