Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2023

Ты кажаш — я падстаўляю плечы

Ты кажаш — я падстаўляю плечы Пад кожнае прамоўленае слова, Каб па мосце прайсці як мага лягчэй, Крок за крокам, удых за ўдыхам, гатова. Мая любоў хай стане парапетам, Ды не саромейся, на, трымайся мацней. Бесперабойны розум — мобіле перпетуум Малюе жыцця вясёлкавыя скетчы. Ды гэта толькі калі мост дабудаваны. Апоры наскрозь прадзіраўліваюць Зямлю. Не ў сілах страх расстроіць нашу Трою. Цябе, о Свет, з глыбокай пашанай слухаем. Цайтгайст не дрэмле, збіраючы натоўпы Ля храмаў, рынкаў, могілак і мячэцяў. Праз тонкі слой прабіркі ці колбы Душамі махаем сотням тысячагоддзяў. Спадзяёмся, нас заўважаць калісьці. Не па мосце — па галовах крочым. Таблічкі няма, а падлога трохі вільготная… Ды што зробіш — усё вырашае зграя Ваўкоў, гіен і офісных планктонаў, Пакуль цар-леў ім плаціць за здабычу. Прыйдзе патрэба — раздорыць панталоны І голым задам стане ў морды тыцкаць. Дык, можа, без цара ў галаве спакойна? Хай служаць свету кінутыя слугі. Яны дзяцей не будуць адпраўляць на войны… З такімі ў Лету кане эра Калі Югі.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску