Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2024

Самкнуліся каменныя пашчы гор

Самкнуліся каменныя пашчы гор. І нехта не вярнуўся цэлым. Дзякуючы рукам нябачным, незаўважным Чацвёрка, скінуўшы гіры, імчыць ва ўвесь апор Туды, адкуль, увогуле, спусціліся. Спачывайце з мірам, хлопцы.. шкада, што не развіталіся. Вы ішлі туды, дзе ўсякае… Вы ведалі.. Але камень зламаў характары са сталі. І разам з намі ціха плача і вяршыня… Зямля незнарок загубіла ўласнага сына. Хай сіла вашых духаў на бліскучым схіле, Нацешыўшыся ўдосталь, засне спакойна ва ўлонні Гаспадыні скал, ахоўніцы цвердзі. Мы ведалі вас пры жыцці. Будзем памятаць пасля смерці.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску