Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2024

Не спяшайся прызвычайвацца да чалавека

Не спяшайся прызвычайвацца да чалавека І не вывочвай навыварат нутро. Ты ўглядзіся ў гэтую каламутную раку, Як апынешся раптам за бортам. І па першым кліку ўпрыпрыжку Не бяжы, хай насустрач ступіць. Супакой свайго спяшайку. Толькі так разуменне прыйдзе. Ну а калі адчуў — дакладна! Не інакш падарунак з нябёс! Мост пабудуй — толькі адразу і трывала. Каб любую ён вытрымліваў вагу. Каб у госці хадзілі душамі. Калі цемра — няхай гараць ліхтары. Чуць розумам, а не вушамі. Шафу шкілетаў перад ім адчыні. Хай даведаецца, убачыць вачыма Усё, што ўпотай ад меркаванняў чужых. І тую каламутную раку слязамі Ён ачысціць ад страхаў тваіх. Не спяшайся прызвычайвацца да чалавека. Нам да неба — рукою падаць. Не спяшайся, хопіць вашага веку, Каб лепей адно аднаго спазнаць.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску