Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2025

Сябе я не зберог — хоць ты паспрабуй

Сябе я не зберог — хоць ты паспрабуй… Не стань паслухмянай, бязгучнай аздобай… Ахвяруючы сабой, кідаючыся ў жорны, І зноў раны хаваючы, апускаеш рукавы… Схіліўшы буйную галованьку да плахі І так, асфальт дзіравячы, напрасткі … і да свахі. У абрадзе ахвярным знайшлося б святое месца, Ды пустым не бывае, бедная нявеста… Яе агні, на мокрым, што запалі ў вачніцы. На жаль, не бачаць іх тыя казачныя прынцы… Губляючы кракадзілавы, о, мая Асоль, Не тое кіно, не тая дасталася роля. Не той фасон і няма на біс авацый, і пашчы незадаволеных працягваюць ляскаць. А ёй бы часу, хоць крыху, трошачкі б… Пяском прыдуманым скалечаныя лёсы. Ёй бы паспаць, але так, каб без буры. Можа, тады не будзе патураць недарэчнай дурасці, што зносіць часам увесь цягнік пад адхон… трошкі часу на тое адзінае пытанне. Калі ж, Божа мілы, стане крыху лягчэй і цяжар свету перастане ўціскацца ў плечы? Баляць трапецыі пад рэжучай шлейкай і эга пасля доўгіх цяжбаў з любым за капейку. Яна засне і, можа, прачнецца, але не адразу… І хай храпе… О неба, не спускайце з яе вока..
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску