Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2025

Руціна

Мая любімая руціна — знаёмы бляск працоўных дзён. І тая самая карціна, але ўсё ў ёй іначай быццам. І цьмянае святло з пакойчыка, і сцен працёртыя бакі. На курыных ножках хатка — пакуль цалкам дастаткова. Любімае крэсла — помніць ясна ціск цвёрдых ягадзіц. Руціна топіць ляноту, як масла, пакуль не ўпаў да падушкі ніц. З'ядае быт без перадышкі, дыханне — часцей наверсе. Ляцяць, як пёркі, думачкі, лушчачы з зерня шалупінне. Руціна — нібы земляроб, умела выгадуе ўраджай. Ціхенька шэпча: «Гэй, умелец, сваёй працы не прыніжай». Руціну, акружыўшы клопатам, ушаную, пахвалю. Хоць цягне зноў у тваё балота, — ды, адпачыўшы, зноў люблю.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску