Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2025

Хмары над галавою

Хмары ў мяне над галавою. Пад нагамі цвёрды грунт. Адстаю ад тых асноў, Стамляюся ад тых, хто хлусіць. Сонца. Зоры. Глядзім ціха Адзін на аднаго дзень за днём. Гучны быт людской мітусні Вылятае праз праём. Праз квадрат шкла і дошак, Перамешваючыся там. Святло ад праменьчыкаў-палосак. І ўсмешкі на вуснах. Вось і я, акуляры накінуўшы, Набіраю вышыню. Дзясны пяшчотна трэ гума. Назіраю прыгажосць. Ад кветак разнастайнасці, Ад цяпла людскіх сэрцаў. Я плыву, плыву ў экстазе! Я — маёй Зямлі жыхар! Шыбуюць радасныя твары На працу і ў дзіцячы сад. Можа, гэта ўсё мне сніцца… Хай і так. Я вельмі рад.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску