Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2024

Калі ух, ух — і быццам бы на ваце

Калі ух, ух — і быццам бы на ваце. Калі каханне ўсюды, не толькі на краваці, І жыццём кіруе толькі курасон. І разам з астатнімі б'ецца ва ўнісон. Калі, забыўшы пра ўсё, наперад на бісіклеце, І, затаіўшы дых, на досвітку, у святле, Ты слухаеш рэальна сакавіты мьюзік, І сонца прамень шырокі позірк крыху звузіць. Прымусіць скуру шчок сабрацца ля вока адразу, І ў працяг візуальнага экстазу Сябе абвесціць праменны Амон Ра. Уварвецца ў цела хвалямі дабра І, зрэзанаваўшы, памчыць у свой вояж Па ўсіх светах, што наведалі гэты пляж І ўсталі раней, каб памножыць Каханне і шчасце, агаліўшы скуру І жэмчуг рота, белаватыя каралы. Усё малое ў вялікім, ну а вялікае ў малым. І ўсё, што ёсць, — чароўнае цяпер. Смакуй яго, ахвяруй гэту гадзіну, павер. Яна шчодра плаціць, але за шчыры пасыл. Ты калькулятар выключы, каб розум твой астыў. Каб перастаў хвіліны ператвараць у дынары. Куды спяшацца, і што такое стары? Каханне ўсюды, каханне заўжды вакол. Кліч сяброў — каб больш было рук. Хай яго бяруць, раскладуць па кішэнях І павязуць з сабой па самых розных землях. Хай пазнаёмяцца ўсе часткі Адзінага. Хоць і прыелася — усё ж — няхай прыбудзе шчасця.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску