Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2023

Мялі завеі, грэла лета

Мялі завеі, грэла лета. Адталі халодныя целы, Атэла і Гаргантюа Атэлі, мы туды-сюды. Белучы Моніка, захады ў Монтэ Бела, Бэль, Натрдам, Лучана акапэла. Беніньі e la vita mucho bella. На крылах анёла ў абдымкі ляцела Дзякуй небу, што Амур, а не Акела. Што лук і стрэлы, а не para bellum. Жарсць бушавала, шалёна раўла — Сышліся Святлоў з redonda caravella. Каханне закіпала, зноў камянела. Зацёртая да дзірак кінанавела. Дзве піцы, Coca-Cola, мацарэла, Часночны з кетчупам, аліўкі, страчатэла Расстання горкі смак, ты не хацела Задавольвацца прысмакам металу. Астыла. Болей не запальвала. Con te partiro, усёбачны Бачэлі Талент Пікаса, сны з акварэлі Глядзелі, бачылі, стагналі і хацелі… Здавалася, жыццё пражылі, разам пастарэлі. Ды толькі сканчаўся тэрмін дванаццатага тыдня… Сканчалася лета, птушкі прыляцелі… Табе і мне пара мяняць пасцелі…
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску