Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2024

Мы ўсе баімся, не перастаючы

Мы ўсе баімся, не перастаючы… А чым па сутнасці ёсць наш страх? Ён, нібы зімовай раніцай брук, Імгненна стыне на нямых вуснах. Калісьці ў дзяцінстве бяздумна, да мяжы… Кідаліся ў віхуру жарсцяў. Упарта ішлі наперад, рызыкуючы целам. Цярпелі ўсё дзеля сваіх ідэй. У гадах сярэдніх, паменшыўшы запал, Мы прадаём мару, мяняючы на ўтульнасць. За бастыёнам ведаў полымя прыстыла… Хто духам слабы — тыя ў іскру плююць. Сябры, не бойцеся і не сумнявайцеся. Ісці сваім шляхам — святая мэта. Вы нават смерці міла ўсміхайцеся. Калі прыйдзе — цягні яе ў ложак. І раніцай ёй яечню нахуткую.. Пакуль спіць — касу ёй навастры. Падкіне анёл з яблыні разладу Белага наліву, ды да чаю калачы. Бацька ўбачыць і дажджом па дахах Усплакне трошкі, не верачы вачам, Што нехта там яго запавет пачуў І служыць шчыра, хоць нават катам. Не бойцеся, нічога не бойцеся, дзеці. Дарыце радасна, не патрабуючы наўзамен. Не трапляйце ў д'ябальскія сеці. Хай нават не хочаце схіліць калень. Не бойцеся верыць у маленькі цуд. Хай страх сцячэ з расслабленага брыва. Мы ўсе вернемся зноў туды, адкуль Усё сатканае з клетачак любові.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску