Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2024

Калі не стала чалавека

Калі не стала чалавека: Можна пускаць самалёцікі ў неба, Можна плакаць па ім.. Толькі, дружа мой, што б ты ні рабіў, Ніколі мы яго не вярнём.. Ён нікуды не дзеўся — ты проста прыгледзься. Які там памёр, ты што, дарагі, апамятайся. На вуха шэпча — ведайце, браткі, я ўвесь час побач. Мы тут прасторы бараздзім, нібы летнім зорападам. Крыху крыламі чапляемся за край. Мы чуем там, як вы ўсе думаеце гучна. Вось і ладзім вам начны паказ, Каб убачыць святло з вашых добрых вачэй, каб слёзы адзіноты хутчэй уніз упалі, каб вы ўбачылі бяздонныя касмічныя далі. І вашы вочы загарацца, як нябесныя свяцілы, І праз іх палье незямная сіла Патокам бясконцым проста ў сэрца.. Як спаць ідзеш — пакінь адчыненымі дзверцы.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску