Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · Раней

Да бабулі

Магчыма, табе проста ўсе надакучылі, Як рыпучыя ў двары арэлі, Як вочы, што засынаюць, мяцелі На мяккай, ды адзінокай пасцелі… Вось бы песню прыгожую праспявалі Пад гітару ці, на благі канец, пад укулеле, А потым — цёплая балбатня, і каву Pele пілі З малаком і цукрам, і паўлітровы кубак — і ўсё, насамрэч, Стане не так ужо і важна. Засынаю, і дыханне ледзь-ледзь… Сыты і дурны, і на печ родную і цёплую, як Емяля, Узграмадзіўшыся, утану ў сне, перапэцканым у акварэлі… Так і праспаў бы зіму, сакавік і, прачнуўшыся толькі ў красавіку, Калі вецер не коле і птушкі дадому прыляцелі…
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску