Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2024

Дзе знайсці таго, хто ведае так шмат

Дзе знайсці таго, хто ведае так шмат, але не фактаў, што раскіданыя па кніжках? Дзе ж адшукаць таго, хто не здрадзіў Богу? Калі і ёсць дарога, то яна складаная, нават занадта. Дзе знайсці таго, хто тут заўсёды і, узлятаючы, памятае, што прызямліцца? Як знайсці партал у той свет шматгранны і выпырхнуць туды птушкай, што вызвалілася з клеткі. Як знайсці таго, хто ўнутры цябе вечнасць бавіў, проста моўчкі чакаў. Як яго знайсці і не згубіць — у тысячах твараў мінакоў сваё можна распазнаць. Дзе знайсці таго, хто дакладна навучыць, не кажучы слоў, напоўніць размову. Маналогам вечным не надакучыць. Думаць і марыць у пазачасавым вымярэнні. Як знайсці таго, хто вычысціць памяць, не дазволіўшы заблукаць у імгненні. І той ляднік хутка мусіць растаць, каб з нябёсаў дажджом праліцца ўсім на ратунак. Мільёны слоў, міръяды сноў, бязмежны свет, і нам так адзінока. Як сябе знайсці і не згубіць? Ты спытай у зорак — яны могуць расказаць. Усе ў розных працэсах, але з фіналам агульным. Не паспеўшы пачаць, вельмі хутка скончым. Не баяцца страціць тое, што назбіралі. Навучыцца паважаць усё жывое ва ўсім свеце. І не разбураць не толькі справай — але нават словам. Дахам падзяліцца, і калі не багаццем, дык уловам. Ні абгаворваць, ні асуджаць і не глядзець з дакорам. Хорам нарабіць добрых спраў вялізную гару.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску