Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · Раней

Два словы

Хачу сказаць так шмат і так гучна, Ды ўраганам думак вырвала словы. Іх кінула далёка шалёнай варонкай. Стаяць засталіся два — самыя моцныя. Яны ўдваіх — і лавіна, і цунамі, Вулкана вывяржэнне і сам Армагедон, І свет, непарушны над трыма сланамі, Без лішніх слоў перавернуць дагары дном. Яны сакральныя, а не проста модны слоган, Што пабіў чарты найпапулярнейшых частот. Яны, як дзве слязы, што выраніў Бог, Ачысцяць душы тых, хто іх зразумее.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску