Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · Раней

Чаша

На сінім фоне белаю лускою Гуллява расплываліся аблокі. Пясок сачыўся з кулака патокам. У палёт не адпускала толькі ты сваёй рукою. І дзеці сонца скакалі па скуры, Як на пляцоўцы дзятва. Песцілі хвалі, як пярына ў ложку. Здавалася, няма канца і краю таго дня. Вызваліўшыся ад секунднай стрэлкі І адклаўшы далей тэлефон, Мяняем амплуа вавёркі ў коле, Палатку — на палац і трон. Удыхнуўшы глыбей ёд марскога брызу, Па беразе пройду босай нагой. Я ўсе пачуцці паставіў на рэпрызу. Часам не трэба думаць галавой. Расслаблю цела і напоўню чашу, Ды не віном — энергіяй нябёс. Мільярдам фарбаў я жыццё расфарбую. Хай Бог сочыць, каб не ўмяшаўся біс.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску