Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · Раней

Размова з братам

Вітаю, брат. Ты ж бачыў маўчанне вечнага. Дзе ні кроку назад. Дзе наперад — і няма сустрэчных. Дзе размытыя твары мінакоў, Раствараючыся ў тумане сумнення, Знікаюць — іх адчуваю скурай я. Пакаленне за пакаленнем. Пакаленне, пакаленне… Металічны прысмак напалу. Натхненне, адкравенні, Непазбежная лёгкасць фіналу. Ведаеш, брат, там паток бясконцасці Ападае на мудрыя галовы. Нам дадзена пазначыцца ў вечнасці. Мы ў свінец пераплавілі волава. Што даказана — сёння бессэнсоўна. Што пабудавана — сёння разбурана. Абясцэнена вольнадумства. Ідэалаў межы парушаны. Мы адно аднаму ўжо абрыдлі. Нервова чакаем ледзянога маўчання. Вадаспады славеснасці вылілі Ад стомы і няўважлівасці. Мне б душу сваю на прызбу Пакласці, каб на сонцы адтала. Ручайком па палях, хоць і маленькім, Крынічнаю вадою талай.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску