Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2024

Быў сасланы табой на край сусвету

Быў сасланы табой на край сусвету. А я ж марыў пра смерць імгненную. Месца маё там, дзе ўжо не дарэчы. Весткі кепскія — мы больш не разам. Хто ж, скажы, востра так точыць нажы? Лепш бы замест цябе бачыў адны міражы. Компаса няма, і дарогі не відна. Пракляты світанак усміхаўся з'едліва. Мяккі туман маё сэрца марозіў. Думкі ў вершах, але сэрца ў стрэмках. Ты далёка, побач зусім нікога. Дзесьці ўнутры агеньчык, але ён зусім глыбока. Выйсця няма, і блуканні вечныя. Голас твой кліча мяне ў бясконцасць. Вось бы ўбачыць тое сонца другое, Тое, за якім я буду гарою. Рэкі, моры пераскочу, нягледзячы На тое, што было ўчора, ведай, што я ўвесь для цябе. Прорва відаць, над ёю завіс назаўжды. Крылы вызвалі — і паляцім у аблокі
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску