Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2024

Сумнявацца трохі страшна

Сумнявацца трохі страшна, Усе вакол так і чакаюць правалу. Няма магчымасці шанцу другога, Ды і ўвогуле часу мала. Гэтая куча непатрэбных сумневаў Цягне далей і далей ад мэты. Процьма лішніх целарухаў — Усё, ты стаў, ты на творчай мелі. Скажаш што? Марныя нават спробы. Значэнні слоў сталі гульнёю. Хай на хуткасці, як у смаўжа, Але працуй нястомнай рукою. Ты пішы. Калі пішацца ноччу, Пакладзі пад падушку блакнот. Панаклейвай стыкеры скотчам. Хай вісяць, калі трэба, хоць год. Падрыхтоўка — як глеба працэсу. Пошук сэнсаў — стабільны гарсэт. Каб знізіць колькасць стрэсу, Трэба цалкам пагасіць святло. Так, застаўшыся ў палохальным змроку, Ты зразумееш — няма дарогі іншай. Як у кінутага дзесьці сабакі — Ты знойдзеш шлях запаветны дадому. У стан, дзе як з рога Дастатку льецца, глядзі. Еш, маліся. І прыслухайся да Бога, Што гаворыць з намі ўнутры.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску