Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2024

А ў неба ёсць рукі таксама

А ў неба ёсць рукі таксама. Толькі бачыць іх можа не кожны. Паміж пальцаў, кранаючы скуру, Верыць — можа, заўважыш аднойчы. Пасінелымі пальцамі моцна Трымае так, каб не падалі духам. Ад моманту, як дзед цягнуў рэпку, Да запаветных «зямля табе пухам». Задыхаючыся ад дыму і смогу, Дорыць радасць дыхаць беззапаветна. І не смее не паслухацца Бога, Слёзы хаваючы ў дажджы непрыкметна. Неба сонца накрые рукамі — Нам у цені адпачыць трошкі. Будзе гладзіць яго аблокамі, Да апёкаў сціраючы далонькі. Намалюе захад і смугу, Каб інтымней было закаханым. На світанні зменіць карцінку, Усміхаючыся стомленым і сонным. Руку ўверх падымі смела, Растапырыўшы трошкі фалангі. Ты ўбачыш на фоне белым — Крылы цягне да цябе анёл. Усміхніся ўпершыню шчыра, У нябёсы скіраваўшы вочы. Гаварыць не зусім дарэчы. Памалюся — ты пачуй, Ойча.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску