Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2026

Я ніколі не закахаюся ў свет

Я ніколі не закахаюся ў свет Гэтак жа, як дзядзька Ісус. Я ніколі не пайду ў цір, Нават калі мне скажуць: «Баягуз». Я ніколі не націсну на курок І на неба не ўзнясуся, Асядлаўшы светлавы пучок, Гэтак жа, як дзядзька Ісус. Я ніколі не стамлюся хлусіць — Занадта ўжо салодкая спакуса. Ніколі не змагу аддаць Тое, што аддаў дзядзька Ісус. Я ніколі не зразумею розумам, Што і мінус бывае на плюс. І, магчыма, прычына ў тым: Я не абраны і не Ісус.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску