Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2024

Вены — бурныя рэкі, небяспечныя

Вены — бурныя рэкі, небяспечныя. Вочы, што чакаюць, вочы гарачыя. Рукі, што сталі балюча стомленымі. Свідруюць свет запалыя яблыкі вачэй. Плечы вешалкай сагнутыя, скурчаныя. Як заўжды цяжарам свету наўючаныя. Ад усіх адгароджаны сеткай-рабіцай — Ногі цягнуць да ложка — расслабіцца. Ноч накрыла галаву, што гудзе. Думкі, радкі, ідэі — як цудоўна. Бачыць сны — гэта доля мірна спячых, Ён жа прагне сваіх, сапраўдных, Створаных цвярозым розумам. Калі дрэмле — то вельмі ўжо чуйна. Што там мыш — і фатон не праскочыць. Дзень кліча накарміць тамагочы. Ён пакорна і з поўнай аддачай Чакаў світання — як тое замаячыць. Дзень кліча сонца радасным крыкам Будаваць свет і марыць аб вялікім.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску