Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2026 · Тараканы

Таракан Ларыса

Ладная, зверху данізу, Жыве таракан Ларыса. У спартзале — вядомае імя. Падцягнута… усё, ну багіня. Ёй мамачка ўторыць — апамятайся, а? Ты замуж калі, Ларыса? І ціскае, як тыя трэнажоры, Каб тэрмінова знайшла кавалера. І неяк на кучцы рысу Заснула ціхенька Ларыса. Напэўна, ад адцісканняў Правалілася ў свой сон тараканавы… Убачыўшы, што ў кучы рысу Не хтосьці, сама Ларыса (!!!), Скіраваў халодны позірк Адрынуты ёю кавалер. Ах, каб не капрызы, То дачка таракана Ларысы Не стала б ахвярай падману І ведала б бацьку-таракана…
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску