Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2025

Стройным шэрагам сыдуцца словы

Стройным шэрагам сыдуцца словы. Змацуе радкі падабенства глянец. Сэнс у жыццё маладога гулякі Уносіць мозг, што сыпле іскры. Пацеркі дзён збіраюцца ў ружанец Чыёйсьці жорсткай і вернай рукой. Металічным ворсам на шчотцы Саскрабае налёт узроставы. Косці адчуваюць вагу прыгод: Пазваночнік, калені, твар. Школа выбару правільных значэнняў Выб'е ўміг з цябе гаўнецо. Але не думай, застанецца шлейфам След кармічна ўзышлага насення. Кокан з духам у касмічным сейфе, Ды ў невуцтве занадта ўпарты. Сядзь на камень. Расслаб перапонкі. Усё вібруе ў свеце рэчаў. Засяродзься, ёсць яшчэ тонкі. Памаліся — зверху стане чутней.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску