Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2025

Праз незадураныя мазгі

Праз незадураныя мазгі, толькі прыпудраныя лоскам і пыхлівым тонам галасоў, мне невядомыя думкі, паравозам з апавяданняў. Аж з вокнаў фразы звіслі, ад спёкі стаміўшыся і трызнення і свідруючага суседа. Накіроўваю бляск дыяментаў на цудоўныя карціны, таямніцы ўнутранага свету: там карыца з апельсінам, бергамоту пах чайны. Рэкі поўныя шакаладу, Ветрык дае прахалоду. Сонца нібыта і не вельмі свідруе позіркам. Дожджык мочыць. Пеўнік на палачцы, прахалода. Чаго яшчэ, родны, трэба? Чаго? Скажы! Усё будзе адразу, Ты павер, а тыя дыяменты, што ў цемру пускаюць струмені, усё ўгледзяць, не рызыкуючы быць незразумелым і дзікім. Мозг, незадураны і ціхі, Адфільтруе гэтыя крыкі. І непатрэбныя шуміхі. Страхі ў пыл лёгка пакрышыць. Усё, дабранач, мой харошы.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску