Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2025

Мне часта сніцца родны дом

Мне часта сніцца родны дом, Жвіроўка, сіняя фортка. Хата на курыных ножках, «Стой!» — Таблічка, скрыні ўсмешка. Такіх жа побач цэлы рад, Ды гэты сэрцу ўсіх мілейшы. І цені сліў, і вінаград, Які ўжо год, а ўсё не спее. Вось лаўка, мяккая як пух. На ёй у бабы на каленях Засну пад гул гудлівых мух. Прачнуся потым у прахалодных сенцах. Прачнуся ад працяглага «му» — Буронка павольнай хадою Пройдзе і схаваецца ў хляве, І бабе вымя ткне пакорна. А тая бяжыць, грукочучы вядром, І я за ёй заўжды падмогай. Струмень малочны аб хром, Бабуля ціха: «На, пакратай.» Потым цадзіць, але кубак мне! П'ю прагна, струменьчык на цыраце… Ад саладосці кручуся ў сне. І сонца праз павекі плёнку Праменнямі будзіць: «Гэй, уставай! Я памятаю дзіцячую ўсмешку! Як скончыш дзень — дык прыбягай Туды, дзе сіняя фортка.»
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску