Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · Раней

Запрашэнне ў госці

Навошта ўсе гэтыя спрэчкі пра мінулае? Навошта ўсе гэтыя напышлівыя крыкі? Пачну з сёння — заўтра будзе лепей, Дзе сонца мінулага пакіне свае блікі. І не наракаю, усё было цудоўна. Я з радасцю вас выстаўлю за дзверы: Невуцтва, пыху, ганарыстасць і фанабэрыю. З сённяшняга дня я ў вас не веру! Бутэлькай запушчу іх у сіняе мора, Дзе тонуць караблі ў яго пучынях. Хай патануць у моры пучыны гора, Хай буду стары і твар у маршчынах. Я распалю вогнішча на даху Свету, Спалю боязь няўдач і накіп злосці. Развею попел з вышыні Паміра, Пачую ад Сусвету запрашэнне ў госці.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску