Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2024

Пакладзіце мяне на неба

Пакладзіце мяне на неба, Як у гамак, з паветранай ваты. Як дзіця, я шчыра і сляпа Размалёўваць пачну захады. Пакажыце мне бурныя хвалі, Хай узлятаюць, каб шыю ламіла. Хай вятры зайграюць на валторнах З нястрымнай і д'ябальскай сілай. Правядзіце мяне па палатах, Каб убачыць мог жыцці вялікіх. Спакушаныя славай і златам, Правяць балам натоўпу шматаблічнага. Пасадзіце мяне каля краю, Каля прорвы, каб, нібы птушка, Крылы ў бакі раскрываючы, Уніз з плынню паветра спусціцца. Падвядзіце мяне да пекла, Каб дадолу пакланіцца прапашчым. Я ўпэўнены — Бог прысутны ў ім, Усё даруе ўсім, хто прыходзіць. Пакажыце сады, хоць бы ў шчылінку, Хоць тое дрэва, што плод упусціла. Я вярнуся і тады без упынку Буду расказваць — так, маўляў, і было! Асушыце, але так, каб ні кроплі, Каб ні крошкі, без розных хваробаў. Каб запіс у медкартцы: «Наўрад ці… Дзве? Не факт. Гэтую — дакладна пратопае з песняй»
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску