Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2024

Нехта апынецца першы

Нехта апынецца першы у гэтай бессэнсоўнай гонцы. Нехта страляецца спермай, Каб далей беглі нашчадкі. Нехта скончыцца ў бітве ці пад брудным плотам. Соўгаючыся задам па брытве, У дрэва ўрэзваючы ўзоры. Нехта напіша паэму, горда марачы — «Навекі!». Імя з хуткасцю эму хутка сатруць чалавекі. Між жорнамі падзей нехта ў муку перамолаты. Перараджэннямі жыццяў на сотні аскепкаў расколаты. Сонца ўсемагутнага прамень сэрца расшчэпіць на спектр. Нехта адшукае гэты ключык — хто доўга намацваў вектар. Воблакам над галовамі — хутчэй, вышэй і мацней. Паўзамі паміж словамі — можа, хоць нехта пачуе. Хто ж даруе злыя жарты тым, хто блукае ў цемры? Будзе хоць крышачку чулым і прыгалубіць дзіця. Нехта, хто схаваны пінжакамі. Нехта, хто цэніць свабоду. І злых языкоў наждакамі Шліфуецца — ім жа ў дагоду.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску