Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2024

Лужыны вялікіх гарадоў

Лужыны вялікіх гарадоў Чакаюць п'яніц, што прагнуць усё кінуць. Не стануць раскідвацца словамі, Як лісцем — плаксівая восень. Умыюць няшчасных валацуг. Усіх птушак з бліжэйшай ваколіцы. Працаўнікоў, што скончылі змену. Лапы-ногі ды крыльцы-рукі. Калматая поўсць, увесь у гразі. Сабака прыйшоў умыцца перад сустрэчай. Ён сёння дварняжцы Жозі Будзе брахаць любоўныя прамовы. Побач з ім мые зламаны хвост Кот, што вечна да яго чапляўся. Але каханне зламала блокпост — На спатканне і кот збіраўся. Зверху ў лужыны глядзяць нябёсы, Нібы ў люстэрка глядзяцца абліччы. У гэтай — парасон, а ў той — страказа. У брудным месіве купаюцца бліскі. Нібы кудзеры паласкае свяціла, Свой вобраз збіраючы ў асколках. У новы дзень — у чым маці нарадзіла, Саграваючы мінакоў у футболках. Я крадком гляну, прыжмурыўшыся. Адшукаю ў аблоках усё, што ведаю. І дадам у гэтую архітэктуру Лебедзяў белакрылую чараду. Няхай кружаць паміж вадою і небам. Каб удалечыні з гарызонтам не зліцца — Пакрышу ў лужыну скарынку хлеба. Каб ведалі, куды прызямліцца.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску