Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі

Крылы

Эх, як хачу, каб ты душой распранулася І ўвысь са мной рванула ў аблокі. Пакуль я крылы чысціў — ты кудысьці падзелася, Цябе не відаць зусім, нават з вышыні высокай. Лятаў адзін, шукаў — ды ўсё дарэмна, Я абляцеў бы так увесь зямны шар. Ды сілы ў крылах няма, і сонца згасла. На жаль, мне не знайсці запаветны шлях дадому. І ў цемры сярод хмар блукаючы, Пражэктарам надзея асвятляла шлях. Як дыяфільмы, кадры ў галаве гартаючы, Каб незнарок не ўснуць у небясах. Вось так ляцеў бы, пакуль крылы носяць, Пакуль у грудзях сэрца можа спяваць. Прашу мацней, чым блаславення просяць, — Цябе ўбачыць і спакойна паміраць.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску