Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2026

Калі не ведаеш, хто і дзе

Калі не ведаеш, хто і дзе уратуе загрузлыя ў бядзе і ў спакуслівай ядзе мазгі. Шчырая гутарка, два вокі мудрага суседа спапеляць сцяну з трызнення у пыл. Заслона з туману — толькі плод здаровага падману. Ім частуеш сябе, дурня, уволю. Даверыцца камусьці… але толькі так і рвуцца путы. Калі распрануты і разуты чакаеш гасцей і не гасіш святло. Дастаўшы з шафы цёплы плед. Бывае так, што многа гадоў… І вось прыйшоў… вочы ў вадзе… Не ведаеш, хто, калі і дзе.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску