Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2026

Кожны плача пра сваё

Кожны плача пра сваё — можа, з кім-небудзь удвух, калі ёсць з кім… ды часцей гэты хтосьці — вецер імклівы. Вые пугач у шчыліне. Сумную песню заспявалі завесы — плачучая скрыпка. Кроплі на падаконнік квола дзеляцца нечым мінулым. Кожная — сваім. Вокнам. І сцякаючы, як па шчоках, уніз, потым — па вадасцёках, на асфальт і на мінакоў… як дзве кропелькі падобных. Усе ідуць сваім шляхам і моўчкі плачуць пра сваё.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску