Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2026

З цішыні, з ночы

З цішыні, з ночы… Ды ладна… з мазгоў. А зрэшты, як бы гэта ні назвалі… са звілістых руін, праз мерны шэпт спальняў… Ладна… з рота. А зрэшты, мозг крычыць з усёй моцы. З цемры кромешнай, з бездані… Ладна… ёсць на тое прычына. А зрэшты, хай як заўгодна — праз дні і ночы, як бы гэта ні назвалі… выразным імем у скандале, голасам халоднай сталі. Ладна… загучала праўда жвава — і яе не схаваць у абломках караблёў, ні ў якой бездані. Вось жа, глянь… эх, дурань. Зноў у цішу, назад — у ночы… Не па-дарослому… А зрэшты…
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску