Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · Раней

Геній свабоды

У полымя агню кінуты камяк. Скамечаны ў шар, былы лісток. Роўны, прыгожы, адным словам — чысты. На ім чалавек выкладаў свае думкі. Думка чыстая, як кропля расы. Словам няхітрым каробіць розумы. Мозг ламае любыя перашкоды. Сэрца спазнала горыч страты. Памяць хістаюць успаміны. Добрыя ці злыя ўчынкі. Радасці ўспомніў ён пражытых гадоў, Пачак любімых дастаў цыгарэт. Радасці, суму ёсць у яго прычыны. Хтосьці нарадзіўся, кагосьці зачынілі... З сотні людзей ён адзін — матылёк! У венах бурлівага жыцця паток. Любіў па дарогах хадзіць у нябёсы, Утаропіўшыся ў яркія сябра вочы. Любіў пачытаць ён начною парой, Сам-насам з самім жа сабой. Любіў пад дажджом пабегаць па лужынах. Спяваць ён любіў, хоць ніхто і не слухаў. Вучыць ён сябе нікому не даваў. А судзі хто? Голас думкі гучаў. Воля яму не давала спакою. Адрэналін мацнейшы за алкаголь. Не стаўце здароваму сэнсу канонаў. Свой у яго ў галаве звод законаў. Не трэба ні раю яму, ні экзотык! Не замяніць гэтым жыцця наркотык. Не змяніць чалавека прыроды! Ён матылёк — чортаў геній свабоды!
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску