Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2023

Браце, што значыць выратаваць?

Браце, што значыць выратаваць? Ды проста выдраць з пашчы, Каб далей расці І не стаць дэсертам на стале ва ўлады. Браце, а што значыць знайсці? Проста, не каламуцячы вады, Наперад, па абраным шляху. Per astra e per aspera, але да сутнасці. Браце, а што значыць дараваць? Хммм… Так незнарок выпусціць І больш не захоўваць Тое, што потым можа моцна параніць. Браце, а што значыць любіць? Проста смелым стаць. Не рабіць выгляд, а проста быць. Шукаць, ратаваць і нарэшце дараваць.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску