Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2023

Я шчыра рады

Я шчыра рады, што можна з табою пра нешта глыбокае пагаварыць. Што ты не асудзіш, а проста пачуеш і скажаш, што ўсё гэта можна вырашыць. Я не ідэальны і быць ім не буду, ды цуд для нас я магу сатварыць. І хай увесь свет рухне, а сонца ўзарвецца — я не магу цябе не абагаўляць. Часам ты блізка, і ў гэтыя імгненні я быццам існую, і ўся мая існасць Кіпіць і клякоча, трасецца і плача, радуецца і шэпча — так шмат усяго. І вось цябе няма, я не ведаю спакою, пляваць мне на ўсіх — ты мая большасць. Задача ясная, ды навука бяссільная: я ікс, а ты ігрэк са знакам роўна.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску