Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · Раней

Батыскаф

Аскепкі думак скінуў я ў паперу. Іх там скапілася за пару соцень год. З галавы праз вочы выціснуў усю вільгаць І, прыняўшы душ, закутаўся ў плед. Жаданне ёсць пазбавіцца ад страху, Хутчэй — не даць яму схавацца ў шафу. Ты сам сабе і кат, сякера, плаха. Як Жак Кусто, залазь у свой батыскаф. На ім нырні на дно глыбінь свядомасці І пільна ўсё даследуй навакол. На цёмныя пячоры звярні ўвагу. І памятай: ты сам сабе — найлепшы сябар. Так, там бывае брыдка, горка, страшна. Усяго не перадаць і тысячай слоў. Але адчуванне, што гэта не дарэмна, Вядзе да думкі: ты чысты і новы. У змроку заўжды знаходзіцца выгадней: Людзей там болей, і не рэжа вочы. Ух, абрыдла цемра клятая, каб ёй! Ды, будучы мерылам, яна прасвятляе нас.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску