Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2026 · Тараканы

Таракан Аркаша (а таксама тараканы Даша, Паша і Саша)

Жыў сабе пустэльнікам таракан Аркаша. Шукаў ён уваход у летапісы Акашы. «Я філосаф ці хто?» — думаў таракаша, стомлены ад рознае ў галаве кашы. І прыйшла каханка да нашага Аркашы. Па вушы ўгруз ён у таракане Дашы. Даша не філосаф, і нават не Акаша, там часам так, што і не зварыш кашы. Даша больш зямная. Хочацца, каб гэтак гэтая зямнасць перайшла й да Аркашы. Зразумеў таракаша: калі ён арэ, паміж ім і Дашай адразу саладзейшая каша. І катлет з фаршу нарыхтуе Даша. Ды ўсё радзей пытае — дасі ці не дасі, а? Хутка надакучыла нашаму Аркашу… Фарш і нават каша, і вусы ў Дашы… Перастаў ён рабіць, што яна загадае. Так ужо абрыдла, што ўвесь час арэ. Кінуў усё Аркаша. І таракана Дашу. Тая дазволіла ўгрузнуць таракану Пашу. Стаўшы зноў пустэльнікам, зразумеў Аркаша, што ўсё часцей хоча бачыць таракана Сашу…
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску