Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2024

Нашы любімыя

Ах, як хочацца цішыні І ўвогуле ні аднаго гуку, Каб за таўшчынёю сцяны Я адчуў думкі друга. Як жа хочацца ўтануць У вадаспадзе яго гісторый. Так, схітруе дзе-нідзе трошкі, Усміхнуўшыся, паправіцца хутка. Без перашкод на адной хвалі Барознім прасторы эфіру. Мы нібыта з табою па-за Той сістэмай, выдуманай светам. Наша сустрэча важней за ўсё — Мы губляліся ў светах, і здавалася: Як жа далей я без яго Сустрэну з радасцю доўгую старасць? Мне не трэба ад тысячы твараў Тысяч слоў і паспешлівых прызнанняў. Збіраю цябе з часцінак — Вось такое маё пакаранне. Па Сусвеце туды-сюды, Прымяраючы целы як вопратку, Я цябе адшукаю заўжды — Гэта ўпэўненасць, не надзея. Доўгі шлях падзяліць напалам Можа толькі ўзаемнасць жадання. І не трэба ісці па гарах — Мы жывём у глыбіні падсвядомасці. Звярнуўшыся да яе, адразу Я цябе, мілы друг, пачую. Усе любімыя там, унутры нас, Не за зоркамі — трошачкі бліжэй.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску