Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2026

Я з табой

Я з табою. Я побач. Я тут. Адпусці гэтыя дурныя думкі. І застанься сабою, як ёсць. Часам гэта трэба. Няма сэнсу кантраляваць гэты момант. Хай момант задае тэмп і рытм. Гэта мною прыдуманы трэнд: асалоджвацца бессэнсоўным імгненнем. Ты размалёўвай час у колеры ціхай ночы, бязгучнага лесу. Маю таямніцу прашэпчуць вусны. Ты ўслухоўваешся ў мой голас. У стрэсу няма шанцаў у свядомасць пралезці. Усё плыве. Заплюшчваюцца вочы. Ты са мною. Ты побач. Ты тут. Аддаёмся ў абдымкі ночы.
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску