Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2022

Усмешка

Ніадкуль я бягу ў нікуды Ды па тонкім лязе са сталі. Адлятаюць удаль гарады, Ды і ногі крыху прысталі. На спідометры трыццаць адзін, Ды не год, а зямных увасабленняў. Ненаедны ўнутры Аладзін Прагне страсна ўсё новых здарэнняў. Не замучыў я жменьку такіх, Хто са мною на дыване-самалёце. Сярод прозы — як белы верш, Ды хачу быць у каляровым пераплёце. Часам гэты запал — мне цяжар, Ад сябе не ўцячы мне ніяк. Ды хачу, каб не стыў гэты жар, Каб не сточыў сумневу чарвяк. Ды прыходзіць сезон дажджоў — Вось тады яны лезуць вонкі. Раздушу іх падэшваю зноў І зірну ў адбітак у лужыне тонкай. У каламутнай жыжы ўгледжу ледзь-ледзь Прамяністую, поўную смеху, Можа, і не на ўсе трыццаць два, Тую, што стане запарукай поспеху
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску