Мае мовы
← Усе вершы

Вершы з табурэткі · 2026

Не кажы пра цішыню

— Не кажы пра цішыню: яна ўвогуле не любіць гукаў і ўсялякіх ментальных трукаў. Так, нічога не кажы. Маўчы да наступнай зары — для падарожжаў у вышыню. Захоўвай усе спалучэнні літар. Маўчы зусім — і там, у скрынцы, не спакушаючыся нічым і адклаўшы сваё «навошта» ну хоць на некалькі секунд, і перачакаўшы бунт, што расце, вылазь гэтак ціхенька і нясмела, як рыбка, быццам глухі і нямы. Плыві са мной, заплюшчыўшы вочы. Хай невядомасць не палохае, пакуль ніткай рот зашыты і вобразы не сцёртыя гукам — вы гэта блытаеце з трукам. А што за голас, як навальніца? Душа… душа… І зноў маўчыць…
Чарнавы пераклад, аўтар яго яшчэ правіць · напісана па-руску